Новы акт вандалізму ў Курапатах <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />

Ва ўрочышчы Курапаты, дзе ў сталінскія часы былі расстраляныя сотні тысяч беларусаў, зьдзейсьнены новы акт вандалізму.

Маладафронтаўцы Зьміцер Хведарук і Стась Стэсік, наведаўшы ў аўторак Курапаты, знайшлі некалькі крыжоў выдранымі зь зямлі, некаторыя крыжы былі зламаныя,-- паведамляе прэсавая служба Маладога фронту.

Падобныя факты фіксаваліся і раней, калі невядомыя людзі ламалі ў Курапатах крыжы, разьбівалі лаву Клінтана. Але ні разу міліцыя не знаходзіла злачынцаў.