Акцыя салідарнасьці прайшла ў Полацку

А восьмай вечара ў цэнтар гораду да помніку Францішку Скарыну выйшлі 15 прадстаўнікоў стваранай арганізацыі “Маладая Беларусь”.

Хлопцы й дзяўчаты запалілі лямпадкі й на 15 хвілін утварылі “жывы ланцуг”, трымаючы партрэты зьніклых Віктара Ганчара, Юр’я Захаранкі й Зьмітра Завадзкага.

Да ўдзельнікаў акцыі падышоў начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі Іван Крахотка і запытаўся, чые гэта партрэты, але загаду затрымаць актывістаў ня даў. За падзеямі здаля назіралі яшчэ шасьцёра міліцыянтаў. Яны паселі па службовых машынах ды разьехаліся, калі акцыя салідарнасьці завяршылася.