Валэнса: я даў бы Нобэля Шушкевічу

Былы прэзыдэнт Польшчы і лаўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Лех Валэнса заявіў, што ўзнагарода для Марці Ахцісаары “гэта сігнал для сьвету, каб ставіць на перамовы, мірныя перамовы, цярпліва размаўляць паміж сабою, бо спадар Ахцісаары – гэта выбітны дыплямат, перамоўнік”.

Адказваючы на пытаньне, каму ён прыcудзіў бы ўзнагароду, Валэнса адказаў: “Я б лепш даў яе Станіславу Шушкевічу, былому старшыні Вярхоўнага Савету Беларусі, альбо кітайскім дэсыдэнтам, бо яны маюць дасягненьні і маюць у гэтым патрэбу”.