“Нацбанк мусіць пачынаць дэвальвацыю беларускага рубля”

Яраслаў Раманчук

Кіраўнік аналітычнага фонду Мізэса Яраслаў Раманчук гаворыць: Нацыянальны банк мусіць пачынаць дэвальвацыю беларускага рубля. Інакш наступіць пагроза зьнішчэньня золатавалютных рэзэрваў:

“Нацбанк праводзіць палітыку стабілізацыі беларускага рубля, недапушчэньня дэвальвацыі. Але тыя прычыны, якія прывялі да памяншэньня рэзэрваў, нікуды не дзеліся. Наадварот, яны будуць яшчэ больш інтэнсіўнымі. Таму, я думаю, што пагроза таго, што здарылася ва Ўкраіне, дзе грыўна дэвальвіравалася больш за 30%, у нас вельмі-вельмі значная.

Нацбанк гэта добра разумее. Але, паколькі ёсьць калідор, акрэсьлены пяцігадовым ды іншымі плянамі, то ён часта палітызуе свае рашэньні”.