У Наваполацку затрыманыя сябры Моладзі БНФ

Каля 22.30 наваполацкая міліцыя затрымала Аляксея Трубкіна, Міхася Новікава, Андрэя Галавырына і непаўнагадовую Віку Штукар.

У гарадзкім аддзеле міліцыі ім паведамілі, што яны падобныя да злачынцаў, якія крадуць мабільныя тэлефоны. У іх знайшлі налепкі і ўлёткі за байкот выбараў і склалі пратакол за распаўсюд матэрыялаў без выходных дадзеных. Праз тры гадзіны юнакоў адпусьцілі.