Дзярждэп: выбары стануць тэстам адносінаў ЗША і Беларусі

Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі будуць важным тэстам для далейшага разьвіцьця беларуска-амэрыканскіх адносінаў, заявіў на брыфінгу ў Вашынгтоне 25 верасьня намесьнік прэсавага сакратара Дзярждэпартамэнту ЗША Робэрт Вуд.
"Мы будзем уважліва назіраць за тым, як праводзяцца выбары", -- сказаў Вуд. Ён дадаў, што існуе наўпроставая залежнасьць паміж тым, як пройдуць выбары, і наступнымі крокамі ў двухбаковых адносінах паміж ЗША і Беларусьсю.