Вярхоўны Суд перанёс разгляд справы Зэльцэра

Эмануіл Зэльцэр

Пра гэта паведаміў беларускі адвакат амэрыканскага грамадзяніна Эмануіла Зэльцэра Зьміцер Гарачка
"У сувязі з тым, што суд запатрабуе шэраг дакумэнтаў, разгляд касацыйнай скаргі на прысуд Зэльцэру перанесены на іншы дзень," -- паведамілі Інтэрфаксу ў Вярхоўным Судзе. Нагадаем, 11 жніўня Зэльцера прызналі вінаватым ў камэрцыйным шпіянажы і пакаралі трыма гадамі зьняволеньня.