Аляксандар Лукашэнка пагутарыў з Хавіерам Салянам

Паводле інфармацыі БЕЛТА, сёньня адбылася размова Аляксандра Лукашэнкі і прадстаўніка Эўразьвязу ў пытаньнях замежнай палітыкі і бясьпекі Хавіера Саляны.
БЕЛТА паведамляе, што ў часе гутаркі быў абмеркаваны шэраг пытаньняў, якія тычацца разьвіцьця ўнутрыпалітычнай сытуацыі ў Беларусі, а таксама была падкрэсьленая "важнасьць новай старонкі ў адносінах Беларусі і Эўразьвязу".

Паводле БЕЛТА, Аляксандар Лукашэнка і Хавіер Саляна дамовіліся аб працягу пачатага дыялёгу.

Нагадаем, што 23 верасьня, прымаючы даверчыя граматы амбасадараў некаторых краін Эўразьвязу, А.Лукашэнка сказаў, што "на карачках паўзьці і прасіцца ў агульнаеўрапейскі дом мы ня будзем".