За выбарамі будзе назіраць інфармацыйны цэнтар

Справаздача па выбарах заплянаваная на 29 верасьня.

“Мы рэгулярна адсочваем факты парушэньня выбарчага кодэксу, праблемы, зь якімі сутыкаюцца кандыдаты на дэпутатаў, робім прамежкавыя аналізы сытуацыі, у якой праходзяць выбары”, — заявіў кіраўнік праваабарончай арганізацыі “Беларускі Хэльсынскі камітэт” Алег Гулак.

“Прамежкавая справаздача будзе прадстаўленая па выніках агітацыйнай кампаніі на наступным тыдні”, — паведаміў ён.

Кантакты інфармацыйнага цэнтру па назіраньні за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў — на сайце БХК.