У Менску сустрэнуцца Мартынаў і Сікорскі

Радаслаў Сікорскі

У пятніцу адбудзецца працоўны візыт у Беларусь міністра замежных справаў Польшчы Радаслава Сікорскага, паведамілі ў прэсавай службе МЗС Беларусі.

Цягам візыту заплянаваная сустрэча Сікорскага з сваім калегам Сяргеем Мартынавым. Цягам сустрэчы бакі абмяркуюць “комплекс пытаньняў двухбаковага супрацоўніцтва, якія прадстаўляюць узаемную цікавасьць”.

Гэта першы за доўгі час візыт міністра замежных справаў краіны ЭЗ у беларускую сталіцу.

Нагадаем, што 11 верасьня Сяргей Мартынаў у Троках меў сустрэчу з міністрам замежных справаў Літвы Пятрасам Вайцякунасам.