Вярхоўны суд задаволіў 2 скаргі з 19

Сёньня Вярхоўны суд Беларусі завяршыў разгляд скаргаў незарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў чацьвёртага скліканьня.
Усе тры заявы, якія разглядаліся 11 верасьня, засталіся без задавальненьня.

Такім чынам, вышэйшая судовая інстанцыя краіны з 19 вывучаных ёю скаргаў задаволіла толькі дзьве. Як ужо паведамляла “Свабода”, Вярхоўны суд далучыў да зарэгістраваных раней кандыдатаў у дэпутаты Аляксея Туровіча і Ўладзімера Маркава.