Выбары: яшчэ тры скаргі

Сёньня Вярхоўны суд Беларусі разгледзіць апошнія тры скаргі незарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Усе яны прыйшлі па пошце.

Такім чынам, агульная колькасьць апэляцыяў дасягнула 18. Іх аказалася нават 19, але ў апошні момант адзін прэтэндэнт адклікаў сваю заяву.

З учорашніх шасьці скаргаў незадаволеная ніводная. У тым ліку і чальцоў Партыі камуністаў беларускай Аляксандра Апанасюка і Васіля Лапаціна, а таксама беспартыйнага актывіста, намесьніка старшыні Свабоднага прафсаюза беларускага Юрыя Новікова.

Суд адмовіў таксама Ларысе Шукайле, Аляксандру Казакевічу, Тадэвушу Кручкоўскаму.

Як ужо паведамляла “Свабода”, пакуль задаволеныя толькі дзьве скаргі --Аляксея Туровіча і Ўладзімера Маркава.