Гайдукевіч: “Заўсёды казаў: трэба разьвіваць адносіны з ЗША”

Дэпутат Палаты Прадстаўнікоў, былы кандыдат у прэзыдэнты Сяргей Гайдукевіч вітае рашэньне Злучаных Штатаў зьняць санкцыі супраць некаторых беларускіх прадпрыемстваў

"Вельмі прыемна гэта бачыць. Я маю права гэта казаць, бо я вельмі актыўна прымаў удзел у гэтым працэсе, таму я вельмі задаволены. Я заўсёды казаў, што там трэба стабілізаваць і разьвіваць адносіны з ЗША і Эўразьвязам. Гэта рашэньне выклікае вялікае задавальненьне ў мяне як грамадзяніна і палітыка.

Я заўсёды казаў, што дыялёг, рух наперад заўсёды лепш чым абмежаваныя кантакты, а гэта і ёсьць ізаляцыя. І я заўсёды казаў, што ізаляцыя не прыносіць нічога добрага ні тым, хто яе ўводзіць, ані людзям, якія трапляюць у гэтую сытуацыю”.