Прадпрымальнікаў не пусьцілі ў парлямэнт

Прадпрымальнікам Уладзімеру Маркаву і Васілю Астроўскаму ЦВК адмовіла ў рэгістрацыі ў якасьці кандыдатаў на дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
Акруговыя выбарчыя камісіі, якія адмовіліся іх зарэгістраваць прызналі, што абодва прэтэндэнты на ўдзел у выбарах падалі пра сябе несапраўдныя зьвесткі. ЦВК падтрымыў гэтыя высновы.

Васіль Астроўскі зьяўляецца кіраўніком Рады прадпрымальнікаў Менску.