У “Начной Свабодзе” – Давід Какабадзэ

Сёньня госьцем “Начной Свабоды” будзе дырэктар грузінскай службы нашага радыё Д.Какабадзэ. Дасылайце вашы пытаньні.

Дырэктар грузінскай службы Радыё Свабода Давід Какабадзэ адкажа на пытаньні слухачоў і чытачоў сайту ў жывым эфіры “Начной Свабоды”.

Тэма размовы – прызнаньне Расеяй незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі і рэакцыя грузінскага грамадзтва, а таксама пазыцыя Захаду і постсавецкіх краінаў і намер Грузіі стаць членам НАТО.

Вы можаце задаць свае пытаньні Давіду Какабадзэ. Тэлефон-аўтаадказьнік у Менску 266-39-52, ён працуе круглыя суткі. Нумар мабільнай сувязі для СМС-паведамленьняў: 8-029-391-22-24.

Дасылайце свае пытаньні таксама тут у разьдзеле “Камэнтар”.