Мірон: “На знак салідарнасьці з братнім народам Грузіі”

Мінулай ноччу ў Віцебску быў вывешаны чарговы бел-чырвона-белы сьцяг.
Сьцяг зьявіўся каля поўначы на даху пяціпавярховага жылога дому па вуліцы Жасткова, недалёка ад Плошчы Перамогі.

Паводле старэйшага віцебскага апазыцыянэра Барыса Хамайды, якому гэта стала вядома з вартых даверу крыніц, да сьцяга была прымацаваная цыдулка са словамі “На знак салідарнасьці з братнім народам Грузіі. Мірон”.

Сьцяг пралунаў над Віцебскам некалькі гадзін.