А.Лябедзька:”Лукашэнка дэманструе сваю слабасьць”

Анатоль Лябедзька патрабуе вызваленьня палітвязьняў, 30 сакавіка 2008 г.

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька назваў добрай навіной тое, што выйшаў з турмы апошні палітвязень.
“Але гэта не дае падставы замружваць вочы і казаць, што мы ўпэўненымі крокамі рухаемся да сьветлай будучыні. Тое, што сёньня адбываецца ў Беларусі, - гэта таптаньне на месцы. Крок наперад, паўтара назад. Гэта тактыка, якую абраў Аляксандар Рыгоравіч. З аднаго боку, ён робіць крок і хоча, каб пра гэта пісалі ўсе сродкі масавай інфармацыі, а разам з тым ён робіць крок назад.

Я б сур'ёзна размаўляў пра нейкія зрухі, каб былі зроблены адзін, другі, трэці крокі наперад. І ніводнага назад. Мы можам толькі сказаць, што незаконна асуджаныя людзі - на волі. Гэта добра, гэта вынік супольнай працы тысяч людзей у Беларусі і міжнароднай супольнасьці. Кропка.

Лукашэнка выкарыстоўвае факт вызваленьня палітвязьняў як прадмет торгу і на захадзе, і на ўсходзе. Ён дэманструе адначасова і сваю слабасьць”.