Алімпійскае срэбра беларусаў

Першае срэбра для беларусаў на Алімпіядзе ў Пэкіне здабыў цяжкаатлет Андрэй Рыбакоў.

У рыўку ён адолеў 185 кіляграмаў, у штуршку – 209. Такім чынам, у суме дваяборства ён набраў 394 кіляграмаў. Такую самую суму паказаў і кітайскі цяжкаатлет Лу Юн. Але ён аказаўся лягчэйшым за Андрэя Рыбакова, таму яму і дастаўся залаты мэдаль.

Бронза ў прадстаўніка Армэніі Тыграна Мартырасяна.