А.Ляўковіч: “Заўтра рэжым упадзе сам”

  • Ягор Маёрчык
Адзін з кіраўнікоў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) кажа, што пашыраная Рада АДС, на якой павінна вырашыцца пытаньне ўдзелу ці няўдзелу ў выбарах, заплянаваная на 31 жніўня.

“Мы зьяўляемся суб’ектам аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Таму мы будзем прымаць рашэньне ў АДС. Мая пэрсанальная пазыцыя — наша партыя заўжды ўдзельнічала ў гэтым працэсе. На вайне як на вайне. Ніхто нам дэмакратыю не падорыць і ня дасьць. Мы палітычны суб’ект і мы павінны змагацца ў любых умовах. Як штрафныя батальёны… Нашая задача — дайсьці да нашага выбарца. Мы разумеем, што мы не памяняем зараз рэжым, але мы ідзем да людзей і працуем на пэрспэктыву. Заўтра гэты рэжым сам упадзе, бо так скажуць людзі”.