Барыса Хамайду аштрафавалі на 200 тысяч


Адміністрацыйны пратакол на Барыса Хамайду міліцыянты склалі 10 ліпеня – у той дзень яго затрымалі каля так званага «сіняга дому» -- дому №28 па вуліцы Леніна -- і завезьлі у пастарунак.

На пасяджэньні адміністрацыйнай камісіі віцебскі апазыцыянэр пабываў двойчы. Першы раз, 30-га ліпеня, ён запатрабаваў, каб чальцы камісіі размаўлялі зь ім па-беларуску альбо запрасілі перакладчыка. Сёньня ў якасьці перакладчыка на пасяджэньні прысутнічала настаўніца беларускай мовы віцебскай сярэдняй школы №21.

Камісія палічыла, што Барыс Хамайда пэрыядычна парушае правілы гандлю, зацьверджаныя віцебскім гарвыканкамам – ён распаўсюджвае газэты каля вядомага кожнаму жыхару Віцебску «сіняга дому», Але гэтае месца не пералічана у шэрагу зацьверджаных гарадзкімі уладамі гандлёвых кропак.

Апазыцыянэр кажа, што, нягледзячы на штраф, пераходзіць на іншае месца не зьбіраецца.