Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хамайда: “У райвыканкаме ня ведаюць нашай мовы”


13 жніўня чыноўнікі будуць размаўляць з Б.Хамайдам па-іншаму – празь перакладчыка.

Віцебскі апазыцыянэр, выкліканы сёньня на адміністрацыйную камісію Чыгуначнага райвыканкаму, адмовіўся размаўляць з чыноўнікамі па-расейску.

Спадара Хамайду выклікалі на пасяджэньне камісіі, бо міліцыянты даслалі ў раённую адміністрацыю пратакол пра затрыманьне за парушэньне правілаў гандлю, складзены 10 ліпеня. У той дзень , якраз напярэдадні фэстывалю “Славянскі базар у Віцебску”, Барыс Хамайда быў затрыманы каля так званага “сіняга дому” — дому № 28 па вуліцы Леніна, дзе ён распаўсюджвае незалежную прэсу.

Паколькі ніводзін прадстаўнік камісіі ня здолеў размаўляць з распаўсюднікам па-беларуску, было вырашана выклікаць Барыса Хамайду на наступнае пасяджэньне, 13 жніўня, запрасіўшы туды перакладчыка.

На разьвітаньне апазыцыянэр падараваў кожнаму з чыноўнікаў па сатырычнай кніжцы — зборніку цытат з Аляксандра Лукашэнкі “Народны тэлевізар”, сабраных Уладзімерам Падголам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG