Кур’яновічу далі 15 сутак

Актывіста кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Паўла Кур’яновіча арыштавалі ў судзе Маскоўскага раёну на 15 сутак. Паўла затрымалі разам з шасьцю актывістамі незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”.
Міліцыянты ўзламалі дзьверы кватэры маладафронтаўцаў. Затрымалі ўсіх, хто быў у памяшканьні. Зьмітра Дашкевіча, Артура Фінькевіча і Паўла Кур’яновіча адвезьлі ў турму на вуліцы Акрэсьціна.

Зьмітра і Артура пакінулі там адбываць 7 сутак арышту паводле завочнага прысуду за ўдзел у сьвяткаваньні 1 траўня. Паўла Кур’яновіча міліцыянты абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы і сёньня прывезьлі ў суд Маскоўскага раёну.

Зьміцер Дашкевіч і Артур Фінькевіч абвясьцілі галадоўку пратэсту супраць незаконнага арышту.