Карэн Ст’юарт больш ня вернецца амбасадарам у Беларусь

Пра гэта паведаміў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур.

Паводле ягоных словаў, 4 жніўня Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША выдаў афіцыйнае рашэньне наконт яе новай пасады.

Цяпер яна працуе галоўнай намесьніцай памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША ў пытаньнях дэмакратыі, правоў чалавека і працы.

Карэн Ст’юарт была вымушаная пакінуць Беларусь пад ціскам афіцыйнага Менску ў разгар беларуска-амэрыканскага дыпляматычнага скандалу, зьвязанага з эканамічнымі санкцыямі ЗША супраць беларускіх уладаў.