У Маўрытаніі — вайсковы пераварот

Герб Маўрытаніі

Прэзыдэнт Сідзі Шэйд Мухамэд Абдаллахі, кіраўнік ураду Ях’я Вагф і міністар унутраных справаў затрыманыя.

Паводле зьвестак, якія паступаюць з сталіцы краіны Нуакшоту, вайскоўцы вывелі з эфіру тэле- і радыёстанцыі, узялі пад кантроль палац прэзыдэнта.

Паводле папярэдніх дадзеных, пераварот адбыўся пасьля таго, як прэзыдэнт краіны вырашыў пазбавіць пасадаў прадстаўнікоў вышэйшага вайсковага кіраўніцтва.

Гэты пераварот — другі за апошнія два гады, нагадвае Інтэрфакс.