Лорд Бэл афіцыйна стаў імідж-мэйкерам Беларусі

  • БелаПАН

Цімаці Бэл

Ён паведаміў, што будзе працаваць над паляпшэньнем іміджу краіны, а не прэзыдэнта.
Брытанскі піяр-мэнэджар Тымаці Бэл сказаў сёньня ў інтэрвію агенцтву БелаПАН, што ў канцы мінулага тыдня падпісаў кантракт зь беларускім урадам на паляпшэньне іміджу Беларусі ў сьвеце.

Бэл паведаміў, што будзе працаваць над паляпшэньнем іміджу Беларусі як краіны, а не беларускага прэзыдэнта, як раней паведамлялі некаторыя СМІ. Назваць суму кантракту Бэл адмовіўся.

У сакавіку Бэл сустракаўся ў Менску з прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам. Пасьля сустрэчы Бэл заявіў журналістам, што на інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсах вельмі шмат "двудушных і крывадушных камэнтароў" адносна Беларусі. "Наперадзе сур'езная праца, каб гэта выправіць", — дадаў ён.

Бэл зьяўляецца членам Палаты лордаў парлямэнту Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірляндыі ды прэзыдэнтам кампаніі "Чайм Камюнікэйшн", асноўная сфэра дзейнасьці якой — маркетынг і рэкляма.