З кім Беларусь гандлявала зброяй?

  • БелаПАН
У 2007 годзе Беларусь прадавала зброю ў Судан, Армэнію і Эрытрэю.

У Судан Беларусь паставіла два бронетранспартэры БТР-70, мадэрнізаваных да ўзроўню "Кобра К2К" і "Кобра К2". У Армэнію прададзена 10 122-мілімэтровых гаўбіц Д-30, у Эрытрэю — дзевяць рэактыўных сыстэм залпавага агню "Ўраган". Уся зброя расейскай вытворчасьці. Сумы кантрактаў не называюцца.

Гэтая інфармацыя пра зьдзелкі Беларусі на сусьветным збройным рынку ў 2007 годзе зьявілася ў Рэгістры ААН па звычайных узбраеньнях.

У міністэрстве замежных справаў Беларусі паведамілі, што пастаўкі вайсковай тэхнікі ў Судан рабіліся з захаваньнем санкцый ААН.