У Асіповічах затрыманы Арцём Дубскі

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Арцёма Дубскага.
Ён пасьпеў паведаміць лідэру арганізацыі Зьмітру Дашкевічу аб тым, што яго будуць трымаць у ізалятары трое сутак.

Арцёмавы паплечнікі ня ведаюць прычыны затрыманьня. Яны не выключаюць, што маладафронтаўца, як і дзясяткі іншых дэмакратычных актывістаў, будуць дапытваць у справе выбуху 4 ліпеня падчас сьвяточнага канцэрту ў Менску.

Арцём Дубскі пакараны абмежаваньнем волі ў “справе 14-ці”. Так званую “хімію” ён мусіць адбываць па месца жыхарства. Некалькі адміністрацыйных пакараньняў могуць пацягнуць за сабой зьмену рэжыму пакараньня на турэмнае зьняволеньне.