Справа Зэльцэра: Дзярждэпартамэнт расчараваны

Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Карл Дакуорс (Karl Duckworth) сказаў у інтэрвію “Свабодзе”:
“Мы па-ранейшаму надзвычай заклапочаныя здароўем спадара Зэльцэра ў часе ягонага працяглага зьняволеньня. Мы гаварылі зь беларускім прадстаўніком у Вашынгтоне ў панядзелак, каб яшчэ раз давесьці яму нашыя патрабаваньні, якія ўсё яшчэ чакаюць адказу – што да мэдычнага стану і лекаваньня Зэльцэра.

Мы расчараваныя, што суд будзе закрытым, і такім чынам прадстаўнікі амэрыканскай амбасады ня змогуць на ім прысутнічаць”.