Аляксандар Кузьняцоў застаўся бяз працы

Кіраўнік віцебскай суполкі “Моладзі БНФ” страціў працу санітара ў службе хуткай дапамогі.

“На мінулым тыдні мяне выклікаў галоўны фэльчар і паведаміў, што мной цікавяцца з органаў, — заявіў А.Кузьняцоў прэсавай службе незарэгістраванага руху “За свабоду”. — І мне прапанавалі напісаць заяву па ўласным жаданьні, а ў адваротным выпадку кіраўніцтва знойдзе прычыну, па якой мяне звольніць”.