Спроба масавага суіцыду ў бабруйскай калёніі

Шасьцёра вязьняў бабруйскай калёніі ўскрылі вены на знак пратэсту супраць цкаваньня з боку адміністрацыі папраўчай установы.

Раней невядомыя асобы тэлефанавалі ў рэдакцыі незалежных СМІ і папярэджвалі, што вязьні зьдзейсьняць суіцыд 18 ліпеня, паведамляе Хартыя-97.

Пазьней нейкі мужчына праз тэлефон паведаміў ў рэдакцыю КП в Беларуси, што вязьні перарэзалі сабе вены.

“Сапраўды, шасьцёра чалавек пацарапаліся, - паведаміў першы намесьнік начальніка Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў Юры Барынкоў, - Гэта людзі 20-30 гадоў. Ім аказалі дапамогу мясцовыя мэдыкі. Іхным жыцьцям нічога не пагражае. Гэта не адзінкавы выпадак. За апошнія суткі яшчэ некалькі чалавек парэзалі рукі. Гэта такая турэмная субкультура, як наколкі”.