Дзень салідарнасьці ў Вільні – акцыі з ранку да вечара

  • Тацяна Поклад
У Вільні сёньня з раніцы да вечара праходзяць акцыі да Дню салідарнасьці з палітзьняволенымі ў Беларусі. З раніцы запальваюцца сьвечкі, удзень каля будынку амбасады Беларусі мясцовыя студэнты і моладзь зь Беларусі правялі акцыю, а 10-й гадзіне ўвечары пры агароджы амбасады будуць запаленыя сьвечкі.

У моладзевай акцыі, якую ладзілі “Студальянс” (арганізацыя студэнтаў ЭГУ), “Малады Фронт” і “Бунт”, узялі удзел больш за 20 чалавек, да актывістаў далучыліся і беларусы, якія прыехалі у Вільню у прыватных справах і выпадкова даведаліся пра акцыю. Моладзь ў форме тэатральнай дзеі выказалі свой пратэст супраць рэпрэсіяў у Беларусі і у прыватнасьці, апошніх арыштаў у справе аб выбуху. Моладзь трымала вялікі плякат з надпісам “У вас ёсьць балты і гайкі? Вы п'еце сок? Тады мы прыйдзем да вас!”. Моладзь перадала пэтыцыю супрацоўніку амбсады, які ветліва прыняў яе.

У Доме правоў чалавека ў Вільні з раніцы на падваконьнях стаяць запаленые сьвечкі. Гэта сталая традыцыя для 16-га дня кожнага месяца -- розныя акцыі да Дню салідарнасьці Дом правоў чалавека ладзіць штомесяц цягам паўтара году ад часу свайго заснаваньня ў Вільні.

Акцыя да дню салідарнасьці у Маскве адбудзецца заўтра, бо сёньня улады не далі дазволу, паведаміў Радыё Свабода каардынатар руху “Абарона” Эдуард Глезін.