Л.Ярмошыну не пусьцілі ў Вену

Старшыня Цэнтрвыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына ня зможа ўдзельнічаць у міжнародным сэмінары па правядзеньню выбараў, які праводзіць 21-22 чэрвеня ў Вене фінскае старшынства АБСЭ.

Беларусь на гэтым мерапрыемстве будзе прадстаўляць кіраўнічка прававога аддзела ЦВК Надзея Кісялёва. Пра гэта Лідзія Ярмошына паведаміла сёньня на сваёй прэсавай канфэрэнцыі.

“Зь вядомых вам прычын я зьяўляюся неўязной на тэрыторыю Аўстрыі. І таму за мяне давядзецца адказваць маёй супрацоўніцы”.