Выбары: у Менску пакуль два з дваццаці

У Цэнтарвыбаркам пачалі паступаць першыя пратаколы фармаваньня акруговых выбарчых камісіяў. Як вядома, іх колькасьць адпавядае колькасьці дэпутатаў, якія абіраюцца ў Палату прадстаўнікоў, а менавіта 110.
Найменш інфармацыі аб сябрах камісіі ў 20 сталічных акругах. Пакуль стала вядома толькі пра двух прадстаўнікоў апазыцыі, якіх уключылі ў акруговыя камісіі. Гэта прадстаўнік Партыі БНФ Юрась Меляшкевіч (у ягонай акрузе зьбіраецца балятавацца ў дэпутаты Валянціна Свяцкая) і прадстаўнік АГП Яўген Лемеш (у ягонай акрузе балятуецца Аляксандар Дабравольскі).