Сярод актывістаў АГП – 4 затрыманыя

КДБ і Міліцыя паралізавалі выбарчыя штабы А. Лябедзькі і А. Дабравольскага.

Лідэр АГП Анатоль Лябедзька паведаміў пра сёньняшняе затрыманьне яшчэ трох актывістаў партыі: сябры палітрады АГП Міхася Пашкевіча, які кіруе ініцыятыўнай групай А. Дабравольскага, а таксама кіраўніка менскай гарадзкой арганізацыі “Маладыя Дэмакраты Віталя Стажарава і кіраўніка арганізацыі “Маладыя дэмакраты” Цэнтральнага раёна Менска Кірылу Паўлоўскага.

Учора быў арыштаваны Аляксандар Сергіенка, сябра палітрады АГП і кіраўнік ініцыятыўнай групы па вылучэньні кандыдатам у дэпутаты Анатоля Лябедзькі. Пры затрыманьні Сергіенкі супрацоўнікі спэцслужбаў у масках выбівалі дзьверы.

Анатоль Лябедзька дакладна ведае, што Сергіенку затрымалі па справе аб выбуху, адносна таго за што затрымалі Пашкевіча, Стажарава і Паўлоўскага дакладнай інфармацыі няма. Іх затрымалі сёньня людзі ў цывільным.