Затрыманы Міхаіл Пашкевіч

Супрацоўнікі КДБ затрымалі актывіста моладзевага дэмакратычнага руху Міхаіла Пашкевіча.

Яго затрымалі на вуліцы ў раёне станцыі мэтро “Няміга” і адвезьлі на допыт па крымінальнай справе, распачатай пасьля выбуху на канцэрце 4 ліпеня.