Гарадзеншчына: новыя допыты апазыцыянэраў

Гэтым разам міліцыянты самі наведаліся на кватэры да моладзевых актывістаў у Смаргоні Зьмітра Бяляева, Вадзіма Жаромскага й Уладзімера Шульжыцкага.

Пытаньне тое самае — дзе былі ў ноч з 3 на 4 ліпеня? Зьміцер Бяляеў мусіў даць міліцыянту тэлефоны сваіх сяброў, каб тыя пацьвердзілі, што ён знаходзіўся ў Смаргоні.

На пытаньне З.Бяляева — чаму вы прыйшлі менавіта да мяне, капітан Картавік адказаў, што яны абыходзяць шмат людзей, і далей размаўляць ня стаў.

Уладзімер Шульжыцкі адмовіўся пускаць міліцыянта ў кватэру. Зь яго слоў, міліцыянт сказаў, што ягоны адрас далі ў міліцыі. Шульжыцкі таксама паведаміў міліцыянту тэлефоны сваіх сяброў, каб тыя пацьвердзілі, што ён быў у той час разам зь імі.

Тое ж паўтарылася й з Вадзімам Жаромскім.