Франака Вячорку высадзілі на мяжы зь Літвой

Ф.Вячорку ня выпусьцілі зь Беларусі ў Літву, куды ён кіраваўся на сустрэчу з моладзьдзю як кіраўнік культурніцкай камісіі Партыі БНФ, паведаміў БелаПАН.
Раніцай яго высадзілі з рэйсавага аўтобуса, на якім ён ехаў у Вільню, на памежным пераходзе “Каменны Лог”. Памежнікі растлумачылі хлопцу, што ён унесены ў сьпіс асобаў, якім забаронены выезд за мяжу.

Ф.Вячорка лічыць гэта працягам ціску, які пачаўся зь ягонага адлічэньня з ВНУ, і мае намер зьвярнуцца ў пракуратуру па тлумачэньні, чаму ён апынуўся ў “сьпісе невыязных”.