Амбасадарам у Вэнэсуэле стане былы гендырэктар МАЗу

На гэтую пасаду Валянціна Гурыновіча рэкамэндавала міжнародная камісія Савета Рэспублікі.
Міжнародная камісія Савета Рэспублікі 28 чэрвеня рэкамэндавала прызначыць амбасадарам Беларусі ў Вэнэсуэле намесьніка міністра прамысловасьці, былога генэральнага дырэктара Менскага аўтамабільнага завода Валянціна Гурыновіча.

Раней у палітычных кулюарах Менску можна было пачуць меркаваньне, што на гэтую пасаду накіруюць сакратара Рады Бясьпекі Беларусі Віктара Шэймана.