“АБСЭ ад’едзе, ЦВК застанецца”

12 чэрвеня закончыўся візыт у Менск экспэртаў Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ. Місія абмеркавала ўмовы правядзеньня міжнароднага назіраньня за парлямэнцкімі выбарамі ў Беларусі, які маюць адбыцца ўвосень.

Ці будуць дасланыя ў Менск назіральнікі АБСЭ? Наколькі важным для беларускага кіраўніцтва ёсьць прызнаньне Захадам парлямэнцкіх выбараў? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Віталь Сіліцкі.

Цыганкоў: “Свае высновы экспэрты БДІПЧ прадставяць кіраўніцтву Бюро і АБСЭ. І толькі тады будзе вырашана — ці пасылаць міжнародных назіральнікаў на беларускія выбары, а калі пасылаць, дык у якім фармаце яны будуць працаваць. Ці можна ўжо зараз казаць, ці будуць пасланыя ў Менск назіральнікі АБСЭ і якім можа быць фармат місіі, улічваючы напружаньне апошняга часу паміж АБСЭ і постсавецкімі краінамі, у тым ліку Расеяй?”
Улады кажуць: “Мы можам правесьці выбары вонкава дэмакратычнымі. Колькі гэта будзе каштаваць?"

Сіліцкі: “Па-першае, можна ўбачыць, што беларускі бок выяўляе трошкі больш зацікаўленасьці ў АБСЭ, чым Расея. Бо там гэтае стала мацерным словам з чатырох літараў, і дзе місіі АБСЭ зрываюцца. Значыць, варыянты гандлю з Захадам і набыцьця хоць нейкай легітымнасьці ш вачах Захаду беларускім кіраўніцтвам не адкінутыя?

Цыганкоў: “Па-вашаму, наколькі важным для беларускага кіраўніцтва ёсьць прызнаньне Захадам парлямэнцкіх выбараў?”

Сіліцкі: “Гэта проста гандаль. Калі хтосьці нешта прапануе, то гэта не азначае, што прадавец гатовы аддаць гэта за любы кошт, не ідзе размовы пра распродаж. Беларускія ўлады кажуць: “у нас ёсьць выбары. Мы можам правесьці іх прынамсі, вонкава дэмакратычнымі. Колькі гэта будзе каштаваць?” Калі ў кошце ня сыдуцца, угоды ня будзе. Пакуль афіцыйны Менск толькі прыцэньваецца”

Цыганкоў: “Ці вынікае з вашых словаў, што вы можаце дапусьціць, што калі “сыдуцца ў кошце”, то могуць нават пусьціць апазыцыю ў выбарчыя ўчасткі?”

Сіліцкі: “Я так скажу – БДІПЧ ад’едзе, ЦВК застанецца. Гэта можа адбыцца толькі тады, калі самому АБСЭ будзе важна прысутнасьць у Беларусі любым коштам – тады можа быць нейкая сур’ёзная назіральніцкая місія. Вядома ж, я ня думаю, што апазыцыю дапусьцяць у кожны выбарчы ўчастак”