Беларусы бязь візаў: Хто вінаваты?

“Пытаньнем адказнасьці амэрыканскага боку перад грамадзянамі Беларусі” назваў сёньня сытуацыю, якая склалася з атрыманьнем візаў ЗША беларускімі грамадзянамі прэсавы сакратар МЗС Андрэй Папоў.

На брыфінгу ў міністэрстве ён адзначыў:

“Нашы амэрыканскія калегі вельмі часта і шмат у мінулым казалі пра тое, што яны многа думаюць і клапоцяцца пра інтарэсы беларускіх грамадзянаў. Але, я думаю, гэта той выпадак, калі ёсьць неабходнасьць пацьвердзіць гэтыя словы нейкай рэальнай справай. Тым больш, што беларускія замежныя ўстановы — і консульскі аддзел амбасады ў Вашынгтоне, і Генэральнае консульства Беларусі ў Нью-Ёрку — працягваюць у поўным аб’ёме забясьпечваць консульскія паслугі грамадзянам ЗША” .