Афрыканцаў і беларусаў разьнімала міліцыя <img src="/img/icon-video.gif" border=0 />

Учора ў Менску а 22.30 ля станцыі мэтро “Парк Чалюскінцаў”, на пляцоўцы перад сквэрам па вуліцы Талбухіна адбылася бойка паміж групай афрыканцаў і грамадзянамі Рэспублікі Беларусь.

Дзяўчаты крычалі: “Панаехалі тут”.

Разьнімаць удзельнікаў канфлікту прыехала міліцыя.

Сёньня ў Першамайскам РУУС патлумачылі, што затрыманыя ўначы былі адпушчаныя. Крымінальная справа распачатая не была.