Страты ад адмены льготаў – 35 мільёнаў... чалавекапаездак

За першыя чатыры месяцы году колькасьць беларусаў, якія карыстаюцца аўтобусамі і цягнікамі , зьменшылася адпаведна на 9,9 і 7,5 параўнальна з тым жа пэрыядам мінулага году.

Гэтыя лічбы назваў сёньня на сумесным паседжаньні двух палат Нацыянальнага Сходу віцэ-прэм'ер Віктар Бура. Такім чынам , перавозчыкі недалічыліся толькі за чатыры месяцы каля 35 мільёнаў чалавекапаездак.

І хаця віцэ-прэм'ер не назваў з трыбуны, чаму так адбылося, дэпутаты ў перапынку казалі, што гэты вынік адмены льготаў на праезд для студэнтаў, пэнсіянэраў і некаторым іншым катэгорыяў насельніцтва. І таму ў кулюарах нават разьвярнулася дыскусія, хто ж больш пацярпеў ад адмены льготаў у сьнежні.