Намесьнік упаўнаважанага у справах рэлігій і нацыянальнасьцяў Уладзімер Ламека паведаміў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі, што ў Беларусі распрацоўваецца закон «Аб суайчыньніках». Паводле спадара Ламекі ён будзе падобны на польскі закон аб “карце паляка”, але адпаведны беларускі дакумэнт ня будзе называцца «картай беларуса».
Як вядома, асноўныя інвэстыцыі ў Кітай робяць яго былыя грамадзяне, якія жывуць у іншых краінах. І мы так хочам
Нагадаем, што пасьля таго, як Польшча ўвяла “карту паляка”, афіцыйны Менск надзвычай рэзка пратэставаў супраць гэтага, абвінавачваючы Варшаву ў парушэньні прынцыпаў міжнароднага права. Цяпер намесьнік упаўнаважанага ў справах рэлігій і нацыянальнасьцяў кажа, што беларускі закон будзе падобны на польскі закон пра “карту паляка” , “у якой няма нічога кепскага”.