“Белсат” будзе пад наглядам рады

Кіраўніцтва тэлеканалу "Белсат" заявіла пра магчымасьць утварэньня кансультацыйнага савету пры тэлеканале.

Пра гэта рашэньне было заяўлена у часе сустрэчы ў Варшаве дырэкцыі "Белсату" зь лідэрамі беларускіх аб`яднаных дэмакратычных сіл: Лявонам Баршчэўскім, Сяргеем Калякіным, Анатолем Лябедзькам, Анатолем Ляўковічам і Віктарам Карняенкам.

“Вельмі важна, каб Польшча працягвала падтрымку тэлеканалу “Белсат”, а мы са свайго боку зробім усё магчымае каб гэта быў эўрапейскі парект, каб да яго рэалізацыі далучыліся іншыя краіны”,-- выказаў Свабодзе пазыцыю беларускай дэлегацыі лідэр АГП Анатоль Лябедзька.