Сёньня - працяг "працэсу 14-ці"

Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску пачнецца працэс над трыма фігурантамі “справы 14” – Паўлам Вінаградавым, непаўналетнім Максімам Дашуком і Міхаілам Субачам.

Суд пад старшынёўствам Валер’я Есьмана прызначаны а палове 10-й раніцы. Ён быў перанесены зь пятніцы 23 траўня, калі ў Менску праходзіў саміт кіраўнікоў урадаў СНД. У судзе аднак ніяк не патлумачылі прычыны пераносу пасяджэньня. Адвакат Павал Сапелка сказаў:

“Гэта не нармальна, калі паставы на ўваходзе ў залю суду ведае пра перанос судовага паседжаньня раней, чым абаронцы і абвінавачаныя”.

Моладзевых актывістаў, удзельнікаў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 10 студзеня, зьвінавацілі ў арганізацыі і ўдзеле ў групавых дзеяньнях, якія нібыта груба парушылі грамадзкі парадак. 10 чалавек ужо асуджаныя. Сямёра зь іх пакараны абмежаваньнем волі на два гады без накіраваньня ў спэцкамэндатуру, двое аштрафаваныя. Андрэй Кім пазбаўлены волі на паўтара года. Яшчэ адзін — студэнт-каліновец Аляксандар Баразенка — абвешчаны ў крымінальны вышук.

Ніхто з абвінавачаных не прызнае сваёй віны. Міхаіл Субач сказаў:

“Я лічу сябе невінаватым. Я індывідуальны прадпрымальнік, які цяпер спыніў сваю дзейнасьць. Таксама з-за гэтага ўказу №760 я выйшаў на плошчу, каб быць разам са сваімі калегамі. Каб мець нейкую інфармацыю наконт таго, што будзе адбывацца. Ніякіх хуліганскіх ці злачынных намераў я ня меў”.

Актывісты моладзевых арганізацый, як звычайна, зьбіраюцца прыйсьці ў суд дзеля падтрымкі. Сярод іх лідэр “Маладых дэмакратаў” Міхаіл Пашкевіч:

“Я й сам быў асуджаны па гэтай справе, па гэтым артыкуле. Таму гэтыя людзі для мяне не чужыя. Гэта справа нас яшчэ больш парадніла”.

Міхаіл Пашкевіч “па справе 14” атрымаў два гады абмежаваньня волі і абскардзіў прысуд у гарадзкім судзе. Адтуль справу накіравалі ў суд Цэнтральнага раёну.

“Я чакаю гэтага папяровага футболу яшчэ некалькі тыдняў. То бок некалькі тыдняў у нас яшчэ ёсьць.І трэба імі карыстацца. Ніхто ня ведае як будзе. Наша справа чакаць і працягваць жыць”.

За працэсам будуць сачыць замежныя дыпляматы. Кіраўнік менскага офісу АБСЭ Ганс-Ёган Шміт сказаў, што крытычна ставіцца да прысудаў супраць дэманстрантаў.

“Мы зь вялікай цікавасьцю сочым за разьвіцьцём такіх судовых спраў. Мы праінфармуем краіны-сябры АБСЭ пра тое, што адбываецца. Нядаўна таксама прадстаўніца Эўразьвязу выступіла з крытыкай некаторых судовых рашэньняў супраць тых, хто браў удзел у дэманстрацыях”.

Лідэр зарэгістраванага ва Ўкраіне грамадзкага аб'яднаньня “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Віктар Гарбачоў заявіў:

“Працэс будзе працягвацца, бо ўлада напужаная дзеяньнямі моладзі, кансалідацыяй. Але моладзь цудоўна разумее, што адбываецца ў краіне. Яны абараняюць сябе, сваю краіну, народ, канстытуцыю, якая павінна быць, а не напісаную гэтай ўладай”.

Паводле старшыні АГП Анатоля Лябедзькі, важна данесьці інфармацыю да грамадзкасьці:

“Абсалютна зразумела, што працэс палітычны. І рашэньні ўсе ёсьць. Канечне, у першую чаргу гэта наносіцца ўдар па прадпрымальніках, каб яны баяліся, трымаліся сваіх гандлёвых намётаў і нікуды не выходзілі. А таксама па моладзі. Гэта такі паказальны судовы працэс