Cкаргу Сяргея Парсюкевіча разгледзяць 30 траўня

Сяргей Парсюкевіч

Пра дату разгляду скаргі адвакатцы Веры Страмкоўскай паведамілі ў Маскоўскім судзе Менску.

Прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча асудзілі на 2.5 года зьняволеньня. Яго зьвінавацілі ў зьбіцьці міліцыянта. Сваёй віны прадпрымальнік не прызнаў і абскардзіў прысуд.

Праваабаронцы лічаць, што Сяргея Парсюкевіча перасьледуюць за ўдзел у прадпрымальніцкім руху.