Лужкову забаранілі ўезд ва Ўкраіну

У часе выступаў у Севастопалі мэр Масквы Юры Лужкоў заявіў, што будзе ініцыяваць выхад Расеі з Дамовы пра дружбу з Украінай.
Паводле Лужкова, гэта дасьць магчымасьць Расеі вылучыць пытаньне аб прыналежнасьці Севастопалю Расеі. Лужкоў перакананы, што у 1954 годзе гэты горад не перадаваўся Украіне разам з Крымскай вобласьцю, бо адміністратыўна не належаў ёй.

Перад прыездам у Севастопаль СБУ Украіны папярэдзіла Лужкова аб недапушчальнасьці заяваў, скіраваных супраць тэрытарыяльнай цэласнасьці Украіны. Пасьля ягоных заяваў СБУ рэалізавала свае пагрозы і забараніла Лужкову наведваць тэрыторыю Ўкраіны.