На волю выйшаў Вячаслаў Сіўчык

Зь ізалятару ў Старых Дарогах пасьля 15 сутак арышту на волю выйшаў актывіст апазыцыі Вячаслаў Сіўчык.

“Сын выглядае проста жахліва, -- кажа маці актывіста Галіна Сіўчык, якая сустракала яго каля турмы. – Бо не хапала вады, ў прыбіральню выводзілі двойчы на дзень, ноччу было немагчыма нармальна адпачываць”.

Вячаслаў Сіўчык быў арыштаваны на 15 сутак за ўдзел ва ўсталяваньні крыжа ў вёсцы Дражна. Гэтым крыжом мясцовыя жыхары ўшанавалі памяць жыхароў вёскі, якія загінулі ад рук савецкіх партызан падчас апошняй вайны. Пазьней крыж быў зьнесены на загад раённых уладаў.