Літоўскія дыпляматы наведалі Хатынь <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />

Сёньня супрацоўнікі амбасады Літвы ў Беларусі на чале з амбасадарам Эдмінасам Багдонасам наведалі мэмарыяльны комплекс Хатынь. Яны ўсклалі вянок і кветкі ад літоўскай амбасады ля Вечнага агню.
Пасьля цырымоніі спадар Багдонас адзначыў, што наведваньне Хатыні стала ўжо традыцыяй для супрацоўнікаў амбасады, сёлетняе стала ўжо 11-м. “Калі бываеш тут, кроў літаральна стыне ў жылах”, — сказаў амбасадар.

Багдонас таксама адзначыў, што месяц таму Хатынь наведалі супрацоўнікі мэмарыяльнага комплексу Пірчупяй – гэта вёска непадалёк ад Вільні, якая падзяліла трагічны лёс Хатыні. Тады была праяўлена ініцыятыва стварыць супольнасьць падобных музэяў з розных краін.

Эдмінас Багдонас у Хатыні