Сіўчыка затрымалі і павезьлі ў Старыя Дарогі

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі Вячаслава Сіўчыка каля Маскоўскага раённага суду Менску. Яго пасадзілі ў аўтамабіль і ў суправаджэньне яшчэ трох аўтамабіляў павезьлі ў Старыя Дарогі. На Сіўчыка складзены пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемствы.

Рэч у тым, што днямі ў ў вёсцы Дражна Старадароскага быў усталяваны крыж у памяць людзей, забітых партызанамі ў часе другой сусьветнай вайны. Крыж прастаяў нядоўга, яго зьнялі невядомыя.

Супраць тых, хто яго ўсталёўваў, завялі адміністрацыйную справу. Для яе разгляду Сіўчыка і павезьлі ў Старыя Дарогі. Пратакол складзены таксама на мясцовага жыхара пэнсіянэра Міколу Пятроўскага.